Летопись населённого пункта

Летапіс  аб заснаванні населенага пункта
   Па словах старажылаў вёска Краснаука атрымала назву ад прозвішча пана, які жыў на хутары у 5 км ад вёскі. Гэта быў Красноў Міхаіл Васілевіч. Ад гэтага прозвішча, імя і імя па бацьку атрымаліназвы вёскі: Краснаўка, Міхайлаўка, Васілёука. Гэты панскі хутар налічвау 30 двароў. Пазней хутар быў падзелены на вёскі. У кожную вёску уваходзіла 10 двароў сялян.
   Месца знаходжання вёскі Краснаўка  адзначалася сваёй прыгажосцю. Само слова Краснаўка азначае краснае, красівае месца.
Археалагічныя раскопкі
   Доўгі час лічылі, што тэрыторыя каля ракі Бярэзіна у каменным стагодзі была заселена слаба. На яе старажытных берагах была вядома толькі адна мезалітычная (9-4 тысячагодзе да нашай эры) і некалькі неалітычных(4-2 тысячагодзе да нашай эры) стаянак, выяўленых яшчэ ў даваенны час. Аднак даследванні, праведзеныя ў 70-х гадах, змянілі гэтыя уяўленні.
   Адным з такіх пасяленняу з”яўляецца Краснаўскае, якое адкрыта аўтарам у 1974 годзе паўночней жывёлагадоўчай фермы. У 1977 годзе яно упершыню раскопвалася. Была сабрана невялікая калекцыя каменных прылад. Гэта дазволіла даціраваць помнік да  6-5 тысячагодзе да нашай эры. Даследаванні пасялення працягваліся. На яго тэрыторыі была разгорнута раскопка плошчай 120 квадратных метраў. У ёй знойдзены культурныя рэшткі, прадстаўленыя прыладамі працы з крэмню і адходамі іх вытворчасці, якія залягалі  ў светла-жоутым пяску на глыбіні  0,2-0,5 м. Сярод прылад ёсць наканечнікі стрэл з крэмневых пласцін, скрабкі і разцы, якімі апрацоўваліся скуры і косці жывёл, нажы і вострыя прадметы, якія служылі для рэзання мяса і дрэва, праколкі і правёрткі, з дапамогай  якіх першабытны чалавек вырабляў сабе адзенне, прылады працы.
   У працэсе раскопак выявілася, што чалавек засяляў  гэтую тэрыторыю таксама у бронзавым і жалезным стагодзях. Аб гэтым сведчаць знаходкі абломкаў старажытнага глінянага посуду, вырабаў з жалеза і бронзы, упрыгожванняў. Гэта абставіна з”явілася прычынай разбурэння культурнага слоя эпохі мезаліту і змяшчэння разначасовых знаходак.
   Вялікую дапамогу археолагам аказалі мясцовыя школьнікі, якія прынялі актыўны удзел у раскопках, праўленне калгаса.(В.Ксянзоу- супрацоўнік інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, кандыдат  гістарычных навук.)
Наяўнасць археалагічных помнікаў
   Назва помніка: стаянка мезаліт 8-5 тысячагодзе да нашай эры. Знаходзіцца у вёсцы Краснаўка, Краснаўскага сельсавета, 0,5 км  к поўначы ад вёскі, на першай падпойменнай терассе правага берага ракі Бярэзіны. Размер 60*20 м. Культурны слой 0.15 м. Раскопкі ў 1977 годзе.
   На тэрыторыі вёскі Краснаўка за 1.5  км на паўднёвы захад ад вёскі, злева ад лясной дарогі  зноходзіцца археалагічны помнік Курган. Вышыня кургана 1.2 м; дыяметр-10м. Абследавана ў 1983 годзе Н.М.Дубавіцкай.
 ( Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі   Гомельская вобласць, стар.340.)                        
Сацыяльна-эканамічнае развіццё у дарэвалюцыйны час
   Краснаўскія     сяляне-землеўладальнікі  уваходзілі ў склад Васілёўскага грамадства    землеўладальнікаў. З 1878-1880 г.г. уладалі 363 дзесяцінамі удобнай зямлі, якая адносілася к сярэдняму разраду. З 1880 года – тры гады  уладалі 452 дзесяцінамі  неудобнай зямлі. 25 дзесяцін леса адносіліся да другога разраду.
   З архіўных звестак відаць, што сяляне за зямлю не змаглі   расплаціцца, або  уплаціць пазямельны налог. Таму стала меней зямель і землі сталі дрэнныя, неапрацаваныя.
   У 1903 у маёнтку Краснаўка заснавана прадпрыемства па перапрацоўцы сельскагаспадарчых прадуктаў. У гэты год выраблялася прадукцыі на 300 тысяч рублёў.
   1906 год. Красавік-май адбылася патрава памешчыцкіх зямель памешчыка Прушаноўскага.
   У дарэвалюцыйны час жыццё сялян было вельмі цяжкім. Працоўны дзень працягваўся 16-17 гадзін. Тры дні працавалі на панскім двары і тры дні селянін працавау на сваім участку. Акрамя таго селянін павінен быу плаціць  памешчыку аброк грашамі і натурай (гэта значыць збіраць ягады , грыбы, ткаць палатно і  рабіць іншыя работы).
   Зямлю сяляне куплялі у памешчыка і кожны год плацілі налог 10 рублёу. Налогі з кожным годам павялічваліся. Сяляне не маглі заплаціць налог, яны разараліся. Памешчык прадаваў зямлю багацейшаму. За малое непадпарадкаванне пану селяніна жорстка каралі.
   У 1907 годзе ў вёсцы  Краснаўка дзейнічала кааператыўная лаўка Бабруйскага павета, якая забяспечвалася харчаваннем з Бабруйскага склада.
   У 1911 годзе была адчынена Земская школа ў вёсцы Краснаўка Парыцкай вобласці. У ёй выкладалі чытанне, пісьмо, арыфметыку і па магчымасці спевы. Абавязковым для земскіх школ было выкладанне Закона Божага. Расходы на утрыманне школ адносіліся да неабавязковых, таму ім у вырашэнні гэтай праблемы дапамагалі сельскія таварыствы. Земскія школы узнікалі на аснове пастаноў сельскіх таварыстваў, на якіх мясцовае насельніцтва выдзяляла не меней чым 75 рублёў. 
   Культурна-бытавы і агульна-адукацыйны узровень быў вельмі нізкі. Сяляне не малі магчымасці вучыцца . Вучыліся у школе толькі дзеці багатых. У гэты час у вёсцы жыў дзед Юрка. Ён умеў чытаць і пісаць. У яго і вучыліся сялянскія дзеці. Плацілі гэтаму вясковаму настаўніку прадуктамі.
   У 1913 годзе у вёсцы Краснаўка была пабудавана школа. У "Памятной книжке Минской губернии” за 1913 год адзначаецца Краснаўскае  народнае вучылішча.
   У 1917 годзе у Краснаўцы працавала аднакласнае народнае вучылішча. Настаўнікам быў Адам Шчэрбач.


1 комментарий: